Пошук

23.08.2025 15:57   Тэкст: Кс. Аляксандр Амяльчэня / Фота: Мікола Новікаў / Паводле: Беларуская рэдакцыя Vatican News

Папа Леў XIV прызначыў кардынала Клаўдыё Гуджэроці, прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў, сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі, якое адбудзецца 25 кастрычніка.

Кардынал Гуджэроці, які ў 2011-2015 гадах быў апостальскім нунцыем у Беларусі, добра знаёмы з Касцёлам у краіне і мае вялікі досвед дыпламатычнай працы на постсавецкай прасторы.

Пінская дыяцэзія была заснавана 28 кастрычніка 1925 года папам Піем XI. Цяпер яна з'яўляецца адной з чатырох каталіцкіх дыяцэзій у Беларусі і ахоплівае тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

Абноўлена 14.10.2025 12:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця