Пошук

03.07.2025 11:50   Catholic.by
Выява ілюстрацыйная

3 ліпеня ў Беларусі адзначаецца дзяржаўнае свята  Дзень Незалежнасці.

Менавіта ў гэты дзень у 1944 годзе Мінск сталіца нашай краіны была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У гэтае свята, якое з'яўляецца таксама днём памяці тых, хто аддаў сваё жыццё за незалежнасць Беларусі, у каталіцкіх святынях праходзяць адмысловыя малітвы за Радзіму.

З нагоды Дня Незалежнасці арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, кіруе слова да вернікаў:

«Памятаем пра тых, хто пакінуў нам у спадчыну мірную і квітнеючую Краіну. Молімся за тых, хто стане дастойнай зменай цяперашніх людзей і падтрымліваем адзін аднаго ў сённяшняй пілігрымцы нашай сучаснасці».

Абноўлена 03.07.2025 11:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця