Пошук

03.07.2025 00:30   Catholic.by

У пятніцу 4 ліпеня, на якую прыпадае першы дзень святкавання галоўных урачыстасцяў ў санктуарыі Маці Божай у Будславе, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўдзяляецца дыспенсацыя (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў.

У паведамленні курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на гэты конт гаворыцца наступнае:

Згодна з прадпісаннямі кан. 87 §1 і 1251 Кодэкса кананічнага права, маючы на ўвазе вялікае значэнне для вернікаў святкаванне ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, удзяляе дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў на дзень 4 ліпеня 2025 года ўсім пілігрымам, якія накіроўваюцца на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальны санктуарый пешшу, а таксама рознымі відамі публічнага і прыватнага транспарту, а таксама ўсім, хто ў гэты дзень будзе знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе.

Пры карыстанні з дыспенсацыі вернікі заахвочаюцца да малітвы ў інтэнцыі Касцёла ў Беларусі.

Абноўлена 03.07.2025 12:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця