Пошук

24.12.2024 21:16   Catholic.by

Дырэктар парталу Catholic.by ксёндз доктар Аляксандр Улас і адзіны яго супрацоўнік ксёндз Мікола Гракаў кіруюць віншаванні ўсім сябрам, якія на працягу года нас наведвалі і падтрымлівалі сваімі малітвамі, супрацоўніцтвам і ахвяраваннямі.

Божае Нараджэнне — гэта асаблівы момант, час для разважанняў, прыпынку сярод штодзённай мітусні, нагода для сустрэчы з блізкімі і больш глыбокай малітвы. Няхай жа гэты благаслаўлёны час для ўсіх нашых сяброў — у тым ліку і тых, хто будзе святкаваць Каляды праз два тыдні, — будзе момантам радаснага і спакойнага перажывання святаў Божага Нараджэня.

Каляды — гэта час веры, глыбокага і сапраўднага рэлігійнага вопыту. Бог абмяжоўвае сябе, прымаючы Цела з Панны Марыі і прыходзячы на гэты свет як малое Дзіцятка. Ён робіць гэта дзеля кожнага чалавека, каб кожны з нас мог дасведчыць у сваім жыцці той усеабдымны супакой Усемагутнага Бога ў наш цяпершні такі складаны і вельмі неспакойны час.

Мы, якія толькі ўдваіх сёння складаем усю рэдакцыю парталу Catholic.by, жадаем кожнаму з нашых сяброў, якія на працягу года нас наведвалі і падтрымлівалі сваімі малітвамі, супрацоўніцтвам і ахвяраваннямі, каб ваша вера ва уцелаўленне і нараджэнне Езуса Хрыста стала для вас крыніцай моцы і Божага святла для барацьбы з цемрай граху і жыцця ў Божым супакоі. Няхай Маці Божая падобна да таго, як у Бэтлееме атуляла малога Езуса, атуляе і вас сваім Матчыным сэрцам, а святы Юзаф няхай вамі апякуеца.

Вясёлых і спакойных святаў Нараджэння Пана і шчодрых Божых ласкаў у Новым, Юбілейным, 2025 годзе!

Ксёндз доктар Аляксандр Улас
дырэктар Catholic.by

ксёндз Мікола Гракаў
супрацоўнік Catholic.by

Абноўлена 24.12.2024 23:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця