Пошук

24.12.2024 10:52   Catholicminsk.by

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даслаў святочнае віншаванне з нагоды свята Нараджэння Пана Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі  арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму, Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму.

Віншаванне было апублікавана 24 снежня на сайце Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Сatholicminsk.by.

Ваша Эксцэленцыя!

Шчыра віншую Вас са святам Раства Хрыстова і надыходзячым новым, 2025 годам.

Веліч і ўзнёсласць гэтых дзён умацоўваюць веру і надзею, напаўняюць кожнага з нас самымі светлымі думкамі, дораць цяпло і любоў да сваёй сям’і і роднай зямлі, пацвярджаюць бясспрэчную перавагу ў нашым жыцці дабрачыннасці і міласэрнасці.

Няхай асаблівая атмасфера гэтых свят стане для Вас крыніцай духоўнай сілы і новых поспехаў у справе служэння беларускаму народу і Каталіцкаму Касцёлу.

Прыміце пажаданні моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і ўсяго самага найлепшага.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа