У Дзень валанцёра, які на міжнародным і нацыянальным узроўні адзначаецца 5 снежня, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе віншаванне ўсім валанцёрам, якія дзейнічаюць у розных структурах Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
«Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне».
Мц 25, 34–36
Дарагія валанцёры!
Сёння, 5 снежня, мы адзначаем ваша свята. Ад імя ўсіх каталіцкіх біскупаў Касцёла ў Беларусі жадаю вам усяго найлепшага, а перадусім задавальнення і радасці ад бескарысліва зробленага дабра і яшчэ большай энергіі ў вашым такім неабходным служэнні.
Дзякуй за самаадданую дзейнасць і імкненне дапамагчы чалавеку ў патрэбе!
Жадаю, каб вашыя мары і мэты здзяйсняліся, а галоўнае, каб кожны добры ўчынак і кожнае спагадлівае слова вярталіся да вас з падвоенай моцай, даючы сілы для далейшай працы.
Няхай валанцёрства будзе крыніцай задавальнення, а ўдзячнасць і ўсмешкі дзяцей і дарослых, якім вы прысвячаеце свой час, дададуць вам энтузіязму, каб працягваць сваю дзейнасць для тых, хто мае патрэбу ў вашай велікадушнай бескарыслівай дапамозе.
Жадаю ўсім вам, дарагія валанцёры, поспехаў і настойлівасці ў добрых справах і ад шчырага сэрца благаслаўляю.
✠ Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
г. Мінск, 5 снежня 2024 г.