Група з 313 пілігрымаў, пераважна грамадзян Беларусі, а таксама некалькі чалавек з Нігерыі, Літвы, Расіі і Украіны, 20 ліпеня перасякла мяжу ў Кузніцы і на адмысловым цягніку накіравалася ў Кракаў на Сусветныя дні моладзі, паведамляе сайт t-styl.info са спасылкай на прэс-сакратара Падляшскага аддзялення Польскай мытнай службы Катажыну Здановіч.
Пілігрымы, якія на шляху на Сусветныя дні моладзі будуць перасякаць мяжу з Польшчай, паводле слоў Катажыны Здановіч, могуць разлічваць на спрошчаную праверку. У пунктах пропуску ў Кузніцы, Баброўніках і Полаўцах працуюць асобныя палосы для паломнікаў, пазначаныя лагатыпам Сусветных дзён моладзі.
Моладзь з Гродна спачатку наведае Седльце, дзе будзе знаходзіцца да 25 ліпеня, а потым накіруецца ў Кракаў, дзе будзе праходзіць асноўная прагарама СДМ.
Паводле t-styl.info,
(MV)