Пошук

06.10.2024 16:52   Catholic.by

Супольнасць айцоў піяраў у Беларусі са смуткам паведамляе, што раніцай 6 кастрычніка на 55-м годзе зямнога жыцця, 35-м годзе манаскага жыцця і 28-м годзе святарства адышоў у вечнасць айцец Гжэгаж Ксёнжэк SP, які доўгі час нёс служэнне ў нашай краіне.

Пасля пасвячэння прэзбітэрату, якое ён прыняў 22 мая 1997 года, айцец Гжэгаж Ксёнжэк нёс служэнне ў піярскіх супольнасцях у Лідзе (Гродзенская дыяцэзія), Еленяй Гуры (Польшча) і Чавусах на Магілёўшчыне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), дзе правёў 12 гадоў. У апошні час святар нёс служэнне пробашча на радзіме ў Польшчы, у парафіі ў Лапшах Ніжніх.

Інфармацыя пра пахаванне

  • Пахавальная святая Імша будзе цэлебравацца 9 кастрычніка ў 12.00 у парафіяльным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Кракаве (Польшча, ul. Dzielskiego 1).
  • Імшы будзе папярэднічаць Ружанец за спачылага ў 11.30.
  • Пахаванне распачнецца ў 13.30 пры браме Ракавіцкіх могілак у Кракаве.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 06.10.2024 21:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа