3 кастрычніка на YouTube-канале «Ласіны рог», які вядзе каталіцкі актывіст з Шарашова (Пінская дыяцэзія, Пружанскі дэканат) Віталь Грышкевіч, з’явілася вялікае інтэрв’ю з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам.
Як адзначаецца на партале Catholicnews.by, біскуп Буткевіч у гэтым інтэрв’ю распавядае пра сваё жыццё і пакліканне, успаміны з першых год святарства, дзеліцца сваімі пачуццямі, якія былі ў момант размовы з нунцыем Гуджэроцці, калі даведаўся аб сваім прызначэнні біскупам.
Адкуль іерарх чэрпае моц, калі трэба прыняць адказныя рашэнні ці вырашыць цяжкія пытанні, як адпачывае і ці падтрымлівае кантакты з сябрамі са школьных і студэнцкіх часоў, як перажывае крызіс, пра разуменне посту ў сваім жыцці і шмат іншага — у праекце каталіцкага актывіста з Пінскай дыяцэзіі Віталя Грышкевіча з біскупам Алегам Буткевічам.