![Фота: ivyenews.by](/3/images/news/2024/09/2024-09-26-d6fjiJhcAk8.jpg)
25 верасня ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія) адбылася штогадовая ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Іўе праз прызму стагоддзяў».
Адзін з дакладаў канферэнцыі, дарэчы, незадоўга да свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, меў назву «Страчаная святыня Іўя. Храм у гонар святога Міхала».
Яго прадставіла галоўны захавальнік фондаў Івейскага музея нацыянальных культур Марына Пазняк.
![Фота: ivyenews.by](/3/images/news/2024/09/2024-09-26-cqWeXZj2m882.jpg)
Навуковая праца была прысвечана касцёлу святога Міхала, які размяшчаўся на цэнтральнай плошчы мястэчка ў XVIII–XIX стагоддзі.
Тэма, якую абрала дакладчык, даволі цікавая, бо святыня не існуе ўжо амаль два стагоддзі.
За гэты час успамін аб ёй не захавала народная памяць, а толькі архіўныя дакументы.
Першы касцёл у гонар Князя войска нябеснага быў пабудаваны ў Іўі каля 1700 года і знішчаны пажарам у 1769 годзе.
Святыню адбудавалі на сродкі Алены Агінскай. Будаўніцтва новага касцёла было завершана 15 ліпеня 1781 года, а 5 жніўня касцёл быў пасвячаны.
У 1830 годзе святыня згарэла.
![Выява касцёла ўзноўлена Сялімам Ільясевічам па вопісу 1830 г.](/3/images/news/2024/09/2024-09-26-Iwje_Michala.jpg)
У канферэнцыі ў Іўі — горадзе, дзе на працягу стагоддзяў у добрасуседстве жывуць людзі розных веравызнанняў, — бралі ўдзел пробашч івейскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ксёндз Павел Калеснік, а таксама муфцій Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання Абу-Бекір Шабановіч.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)