Пошук

25.09.2024 11:45   Catholic.by

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 25 верасня пасля цяжкой хваробы ў шпіталі на 66-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Рышард Пётр Пэрчак, пробашч парафіі святога Міхала Арханёла ў Белагрудзе (Лідскі дэканат).

Развітанне са спачылым святаром пройдзе ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Дзітве і ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Белагрудзе (Лідскі дэканат), дзе ксёндз Рышард Пэрчак шмат гадоў нёс душпастырскае служэнне.

ПРАГРАМА РАЗВІТАННЯ І ПАХАВАННЯ

  • 26 верасня, чацвер
    Развітанне ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Дзітве:
    • 16.00 – Ружанец;
    • 18.00 – святая Імша;
  • Пасля Імшы цела спачылага святара будзе перавезена ў касцёл святога Міхала Арханёла ў Белагрудзе.
    Развітанне ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Белагрудзе:
    • 19.30 – Нешпары за памерлых, начное чуванне і развітанне;
  • 27 верасня, пятніца
    • 12.00 – пахавальная святая Імша;
    • Пасля Імшы – пахаванне цела спачылага святара на прыкасцёльным цвінтары ў Белагрудзе.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 25.09.2024 13:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа