Пошук

06.07.2024 14:29   Тэкст: Мікола Гракаў / Фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

6 ліпеня на фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальны санктуарый прыбыў Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч.

Прадстаўнік Папы Францішка і сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі Монсіньёр Кшыштаф Сэрока ўвайшлі ў Будслаў пешкі як звычайныя пілігрымы, прайшоўшы, як усе, асабісты дагляд службамі бяспекі.

Для Нунцыя Ёзіча сёлетні Будслаўскі фэст становіцца апошнім у яго служэнні на Беларусі: 28 чэрвеня Папа Францішак прызначыў Яго Апостальскім Нунцыем у Грузіі і Арменіі.

На Чырвонай плошчы перад базылікай прадстаўнікоў Папы сустрэлі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі, намеснік Старшыні епіскапату біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй.

Іерархі разам прайшлі ў касцёл, дзе памаліліся перад цудадзейным абразом Маці Божай Будслаўскай.

У Будславе высокага ватыканскага іерарха сустрэлі таксама прадстаўнікі дзяржаўнай улады Мінскай вобласці і Мядзельскага раёна.

Нунцыя Ёзіча гасцінна прывіталі намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандр Іллясевіч, дарэчы, ураджэнец Мядзела, а таксама старшыня Мядзельскага райвыканкама Аляксандр Прановіч і старшыня Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко.

Паміж прадстаўнікамі ўлады і Апостальскім нунцыем адбылася кароткая размова на тэму вялікага значэння Будслаўскага фэсту не толькі ў жыцці беларускіх католікаў, але і ў межах усёй краіны, а асабліва Міншчыны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.