Пошук

03.07.2024 17:33   Фота: Алена Фукалава / Catholic.by

Раніцай 3 ліпеня святой Імшой у касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску распачалася роварная пілігрымка ў Будслаў.

15 удзельнікаў на роварах за тры дні пераадолеюць каля сотні кіламетраў і ў пятніцу 5 ліпеня прыбудуць на сёлетні Будслаўскі фэст. На дарогу іх благаславіў і праводзіў ксёндз Яўген Эйсмант, палатын.

Велапілігрымы з Мінска едуць на фэст у Будслаў ужо ў 19-ы раз.

На заканчэнне першага дня дарогі яны спыняцца на начлег у парафіі Найсвяцейшай Тройцы Радашковічах (Маладзечанскі дэканат). Другую ноч пілігрымы правядуць пры касцёле ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Касцяневічах (Вілейскі дэканат). Адтуль праз Даўгінава яны скіруюцца на жалезных конях у Будслаў, да мэты свайго паломніцтва — Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай.

 

Абноўлена 03.07.2024 17:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця