Пошук

25.06.2024 08:48   Фота: кс. Павел Эйсмант / Catholic.by

У нядзелю 23 чэрвеня ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Снове (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Нясвіжскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць.

Па запрашэнні душпастыра сноўскай супольнасці католікаў ксяндза Аляксандра Вітко цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ўзначаліў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

У прамоўленай гаміліі заслужаны іерарх напачатку падкрэсліў, што ў літургічным годзе ёсць толькі тры святы нараджэння: Езуса Хрыста, Панны Марыі і святога Яна Хрысціцеля — папярэдніка Езуса, які павінен быў падрыхтаваць Яму дарогу.

«Гэты факт гаворыць аб выключным значэнні святога Яна ў гісторыі збаўлення», — падкрэсліў арцыпастыр. Ён заўважыў, што Ян Хрысціцель стаў пасярэднікам паміж людзьмі і Езусам, паказаўшы ім Яго як Баранка, які бярэ на сябе грахі свету. Разам з тым, зазначыў арцыбіскуп, «Ян Хрысціцель супрацьстаяў грахоўным тэндэнцыям свайго часу і быў сумленнем сваёй эпохі, заклікаючы людзей да пакаяння».

На заканчэнне гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў па прыкладу святога Яна Хрысціцеля быць голасам хрысціянства ў сучаснай пустыні духоўнага крызісу, што вядзе да безнадзейнасці.

Пасля Імшы перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам адбылося прысвячэнне парафіі ў Снове Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа