![](/3/images/news/2024/05/2024-05-27-Zaboloc-20240526-019.jpg)
У нядзелю 26 мая арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці (Гродзенская дыяцэзія, Радунскі дэканат) у парафіяльную ўрачыстасць тытулу касцёла.
Пасля пасвячэння біскупа каад’ютара Гродзенскай дыяцэзіі Уладзіміра Гуляя ў Гродне заслужаны іерарх скіраваўся ў невялікую вясковую парафію ў Воранаўскім раёне, каб па запрашэнні пробашча ксяндза Генрыха Яблонскага падзяліць з мясцовымі вернікамі радасць фэсту. Ва ўрачыстасці браў удзел таксама рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ксёндз канонік Віталій Вайцяхоўскі.
У прамоўленай на святой Імшы гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч падкрэсліў, што таямніца Святой Тройцы з’яўляецца «фундаментальнай праўдай у хрысціянскім веравучэнні, якую можна зразумець не розумам, але сэрцам».
«У практыцы штодзённага жыцця можна знайсці шмат вобразаў Святой Тройцы. Яны недасканалыя, але набліжаюыць яе таямніцу. Нальём у пасудзіну ваду і кінем у яе лёд. Над вадой заўсёды ёсць пара. Маем прыклад Святой Тройцы: вада, лёд і пара. Адно, другое і трэцяе — вада, але ў розных станах», — прывёў прыклад іерарх.
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-006.jpg)
Ён дадаў, што Святая Тройца мае асаблівае значэнне ў рэлігійным жыцці хрысціяніна, падкрэсліўшы што ўсе сакрамэнты і благаслаўленні ўдзяляюцца ў імя Айца і Сына, і Святога Духа, а таксама ўсе малітвы распачынаюца ў імя Святой Тройцы.
«Праслаўляючы Святую Тройцу, мы праслаўляем Бога Айца як Стварыцеля неба і зямлі, Бога Сына — як Збаўцу, і Святога Духа — як Таго, хто натхняе», — заўважыў арцыбіскуп.
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-007.jpg)
Ён нагадаў, што Бог ёсць любоў і паміж асобамі Святой Тройцы існуе дасканалая любоў, якая схіляе людзей жыць падобным чынам.
«Мы павінны прытрымлівацца прынцыпу: „Бог, я і мой бліжні“. Я як хрысціянін павінен мець добрыя адносіны з Богам і бліжнім. У наш час, калі людзі больш думаюць пра сябе, з’яўляюцца індывідуалістамі і эгаістамі, гэты прынцып вельмі важны. Мы шмат кажам пра ўзаемную любоў і павагу адзін да аднаго, але ці гэта сапраўды так?
У штодзённым жыцці мы часта назіраем актуальнасць старажытнага лацінскага выразу „чалавек чалавеку воўк“, а павінен быць братам і сястрой, бо ўсе мы створаныя паводле вобразу і падабенства Божага», — падкрэсліў заслужаны іерарх, заахвоціўшы вернікаў жыць любоўю і гармоніяй, якія існуюць паміж асобамі Святой Тройцы.
Гамілію арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч завяршыў просьбай да Святой Тройцы, «каб у наш час крызісу любові да бліжняга Яна адрадзіла яе ў нашых сэрцах, і мы маглі словамі псальма казаць: „Як добра, калі браты жывуць разам“».
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-011.jpg)
На заканчэнне святой Імшы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў мемарыяльную шыльду, усталяваную з нагоды 400-годдзя з часу заснавання парафіі і 210-годдзе з часу пабудовы касцёла ў Забалаці ў памяць пра пабудову алтароў Найсвяцейшай Тройцы, Маці Божай Вастрабрамскай і святой Ганны, якія асвяціў у 2022 годзе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Пасля благаслаўлення шыльды адбылася Эўхарыстычная працэсія вакол святыні.
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-018-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17363/s-2024-05-27-Zaboloc-20240526-020-cb.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-001.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-004.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-005.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-007.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-012.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-006.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-008.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-003.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-009.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-010.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-011.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-002.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-013.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-017.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-014.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-018.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-015.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-016.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-019.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17363/2024-05-27-Zaboloc-20240526-020.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)