25 мая ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне адбываецца біскупскае пасвячэнне біскупа каад’ютара Гродзенскай дыяцэзіі Уладзіміра Гуляя.
Пачатак а 12-й гадзіне.
Біскуп Гуляй прымае біскупскае пасвячэнне з рук арцыбіскупа Антэ Ёзіча, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, пасля чаго распачне біскупскае служэнне як біскуп каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі.
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч заклікае вернікаў ахінуць малітвай біскупа каад’ютара, каб шчодрасць Божай ласкі спадарожнічала яму ў прыняцці біскупскага пасвячэння і на далейшым шляху пастырскага служэння.