Пошук

26.04.2024 20:58   Тэкст: кс. Артур Ляшнеўскі SDB / Фота: удзельнікаў сустрэчы / Catholic.by

З 22 па 23 красавіка ў горадзе Баранавічы ў доме ксяндзоў вербістаў адбылася сустрэча кансэкраваных асобаў ва ўзросце да 40 гадоў з усёй Беларусі.

Падобная сустрэча адбываецца ўжо не першы раз, і яе мэтай з’яўляецца інтэграцыя маладых манаскіх асобаў Беларусі.

У гэтым годзе сустрэча праходзіла пад назвай: «Паслухмяныя волі Божай».

Арганізатарамі сёлетняй сустрэчы былі салезіяне і салезіянкі.

У першы дзень маладыя кансэкраваныя асобы мелі магчымасць пазнаёміцца і інтэгравацца праз супольныя гульні. Пасля інтэграцыі адбылася святая Імша, падчас якой ксёндз Павел Лемех OMI прамовіў да сабраных гамілію.

Пасля абеду законнікаў чакалі майстар-класы.

Падчас аднаго з іх ілюзіяніст Эрнэст Літвіновіч падзяліўся з сабранымі прыёмамі, якія дапамагаюць канцэнтраваць увагу гледачоў і слухачоў, а таксама распавёў пра памылкамі, якія робяць вядучыя і лектары, выступаючы перад аўдыторыяй. Радасным момантам была прэзентацыя аўтарскіх фокусаў ілюзіяніста.

Падчас другога майстр-класа сястра Паўла Бобер MSF, якая з’яўляецца таксама псіхолагам, закранула тэму манаскай паслухмянасці, што, паводле законніцы, павінна ствараць асабовасць, а не знішчаць яе. На заканчэнне дня быў вясёлы вечар, падчас якога манахі ўдзельнічалі ў «мазгабойні» і мелі магчымасць праверыць свае веды і эрудыцыю. Пытанні для «мазгабойні» падрыхтавала моладзь з салезіянскага араторыя.

Другі дзень распачаўся ранішняй адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Эўхарыстыяй, падчас якой гамілію прамовіў ксёндз Павел Федаровіч MIC. Пасля супольнай «манаскай кавы» ўдзельнікі палухалі канферэнцыю на тэму «Языком малюся і прапаведую волю Божую», якую падрыхтаваў ксёндз Павел Рудзьман.

Пасля інтэлектуальнага і духоўнага пасілку кансэкраваных асобаў чакаў пасілак добрых эмоцый.

Удзельнікі мелі магчымасць атрымаць зарад пазітыву ў кантактым заапарку, дзе было шмат прыгожых жывёл і птушак.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа