Пошук

15.04.2024 08:40   Grodnensis.by / Catholic.by
Фота: Grodnensis.by

З новага нумара газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№8 (629) 2024) чытачы даведаюцца пра тое, хто такі біскуп кааад’ютар, а таксама знойдуць у ім актуальнае інтэрв’ю з доктарам філасофіі і парады псіхолага наконт шопінгавай залежнасці.

Кароткі агляд матэрыялаў нумара, а таксама PDF-версія газеты на беларускай і польскай мовах пададзены на сайце Grodnensis.by.

У Гродзенскай дыяцэзіі прызначаны біскуп каад’ютар. У матэрыяле ідзе гаворка пра тое, хто такі біскуп-каад’ютар і якія ён мае правы і абавязкі.

Еўрапейская культура спажывальніцтва стала сэнсам жыцця і ў нас. У інтэрв’ю з доктарам філасофіі ксяндзом Юрыем Павайбам закранаецца пытанне адносна таго, ці адрозніваецца наша беларуская індыферэнтнасць да рэлігіі ад бязвер’я ў Заходняй Еўропе.

Шопінгаманія: што стаіць за жаданнем купляць? Пра «шапаголікаў» і залежнасць ад спантанных пакупак разважае псіхолаг.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

Набыць газету можна пачынаючы з  14 красавіка ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Абноўлена 15.04.2024 09:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.