Пошук

10.04.2024 15:00   Тэкст: Вольга Качалка / Фота: Місія Добрага Самараніна / Catholic.by

6 красавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску адбылася малітва праслаўлення пад назвай «Дзеці нясуць міласэрнасць». Як і кожны год, усе прысутныя маліліся ў інтэнцыі абароны жыцця і супакою ў свеце.

У малітве ўдзельнічала адзінаццаць гуртоў Гомеля, Жодзіна, Івянца, Мазыра,  Слуцка, Смалявічаў, Стоўбцаў, гурт Грэка-Каталіцкай Царквы, дзеці Місіі, калектывы з мінскіх парафій святога Яна Евангеліста і святога Францішка.

Дзеткі дзякавалі Богу за дар жыцця і за ласкі, якія атрымліваюць кожны дзень.

Сімвалам сустрэчы было сэрца. Кожнае дзіця прывезла сэрца, зробленае сваімі рукамі. А перад сцэнай былі ўсталяваныя два вялікія сэрцы; на адно з іх дзеці прымацоўвалі сем галоўных грахоў, а на другое — плады Духа Святога. Маоыя вернікі разважалі, якім павінна быць сэрца хрысціяніна.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці ў працэсіі спусціліся ў капліцу Місіі і там пакінулі свае «сэрцы», а таксама памаліліся за сваю Радзіму.

На малітве быў прысутны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Пасля кожнага выступу арцыпастыр уручаў удзельнікам памяткі сустрэчы, а напрканцы прамовіў да дзяцей слова.

Пасля малітвы праслаўлення адбыліся майстар-класы на наступныя тэмы: «Дэфіле і фотапазіраванне», «Птушкі з паперы», «Лайф лупінг — адчуй сябе дыджэем» і «Народныя танцы».

За ўдзел у майстар-класах кожны атрымаў падарунак.

Абноўлена 10.04.2024 15:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.