Пошук

08.03.2024 08:03   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота Аляксандры Шчыглінскай

8 сакавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе жанчынам віншаванне «са святам вясны і прыгажосці».

Дарагія нашыя жанчыны — бабулі, матулі, сёстры, дочкі ў Хрысце!

Віншую вас са святам вясны і прыгажосці!

Няхай ваша мацярынскае сэрца заўсёды будзе напоўнена любоўю і клопатам, нібы вечная крыніца пяшчоты. Вы — сапраўдныя захавальніцы цяпла і святла ў сям’і; ваша высакароднасць і мудрасць — нібы нотка з самай мілагучнай песні.

«Моц і раскоша — вопратка яе, і весела глядзіць яна ў будучыню. Вусны адкрыла для разумных словаў, і павучанне пра дабрыню на языку яе» (пар. Прып 31, 25–26).

Няхай кожны ваш крок будзе вытанчаным танцам грацыі, а кожнае слова — кропляй мёду, падоранай тым, хто вас акружае. Вам уласціва не толькі пакорнасць, але і сіла; не толькі пяшчота, але і стойкасць, бо ў вас увасобілася лепшая частка з Біблейскіх гісторый пра міласэрнасць, любоў і адданасць.

Няхай ваша ззянне азарае і саграе ўсіх хто вас акружае, як святло свечкі ў змроку ночы.

Дзякуй за вашу непаўторную і жыццёва важную ролю ў свеце! Няхай вашы дні будуць поўныя радасці і спакою, а ў сэрцы гучыць вечная гармонія.

Даручаю ўсіх вас апецы нашай Нябеснай Матулі Марыі: Той, якая з’яўляецца найлепшым прыкладам для кожнага з нас.

Ад шчырага сэрца з малітвай і благаслаўленнем,

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілеўскі

Мінск, 8 сакавіка 2024 г.

Абноўлена 08.03.2024 12:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця