Пошук

06.02.2024 07:52   Тэкст і фота: Samaranin.by

26 студзеня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску падапечныя Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця прадставілі спектакль «Шчаўкунок».

Як паведамляе сайт Місіі Samaranin.by, дзеці прыехалі ў Мінск разам з дырэктарам дома-інтэрната Галінай Далгаполавай і сваімі выхавацелямі. Таксама на спектаклі прысутнічаў дырэктар Дабрачыннай каталіцкай місіі «Сaritas–Міласэрнасць» у Гомелі айцец Леанард Адушкевіч OSPPE.

Выступалі не толькі выхаванцы дома-інтэрната, але і выхавацелі.

Пасля выдатнай пастаноўкі для ўсіх гасцей і акцёраў быў падрыхтаваны пачастунак.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа