18 кастрычніка Святы Айцец прэзентаваў ружанец дзецям Беларусі, каб яны маглі маліцца ў інтэнцыі міра ва ўсім свеце. Папскі падарунак будзе перадавацца з парафіі ў парафію.
Прэзент для маленькіх католікаў з Беларусі Папа Францішак перадаў падчас малітоўнага набажэнства «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы».
Калі ў свеце панавалі непакой і войны, менавіта дзецям у Фаціме Маці Божая даручыла Місію распаўсюджвання малітвы на ружанцы аб міры. У гэтай жа інтэнцыі Пантыфік заахвочвае дзяўчынак і хлопчыкаў з Беларусі звярнуцца да Найсвяцейшай Панны Марыі.
«Вы – надзея нашай краіны і толькі дзякуючы вашай шчырай малітве на ружанцы мы зможам здабыць супакой і згоду паміж людзьмі»,
— звярнулася да маленькіх вернікаў сястра Часлава Навіцкая USJK, адказная за душпастырства дзяцей Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Як паведамляецца на сайце Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра Samaranin.by, каб прыняць у сваю парафію папскі ружанец і далучыцца з маленькімі парафіянамі да малітвы ў інтэнцыі міру, неабходна прайсці рэгестрацыю >>
Па заканчэнню малітвы на ружанцы патрабуецца даслаць кароткі аповед пра арганізаванае набажэнства, а таксама адно фота на электронны адрас: samaranin16@gmail.com, як гэта зрабілі вернікі ў Воршы.