Аляксандр Лукашэнка даслаў святочнае віншаванне з нагоды свята Нараджэння Пана Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму.
Ваша Эксцэленцыя!
Прыміце віншаванні з нагоды Раства Хрыстова і надыходзячага Новага года.
Гэта цудоўны час, калі людзі маюць магчымасць сваім шчырым сэрцам дакрануцца да спрадвечных каштоўнасцей. Малітва да Бога, дабрыня да блізкіх і любоў да роднай зямлі — усё тое, на чым і трымаецца сапраўдная вера.
Няхай адчуванне светлай радасці, уласцівае калядным дням, дапамагае Вам у архіпастырскім служэнні дзеля ўмацавання духоўнасці і кансалідацыі грамадства ў Беларусі.
Добрага Вам здароўя, жыццёвай энергіі і новых здзяйсненняў у гонар нашай Айчыны і Касцёла.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка