Пошук

20.12.2023 14:14   Тэкст: Андрэй Рамашка / Фота: Мікола Новікаў, удзельнікі акцыі / Jan.by

З 15 па 17 снежня каталіцкія скаўты развозілі Бэтлеемскае сввятло міру па парафіях Беларусі.

Як паведамляе парафіяльны сайцт Jan.by, у пятніцу раніцай прадстаўнікі скаўцкага руху прысутнічалі падчас унясення Бэтлеемскага агню ў гродзенскую катэдру і падчас шляху дадому падзяліліся гэтым святлом са скаўцкай супольнасцю Івянца. Увечары ўсе скаўцкія адзінкі Мінска ўнеслі Бэтлеемскі агонь у архікатэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі.

Яго сустрэў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

У суботу скаўцкія коп’і (адзінкі арганізацыі), а таксама кола маладых вандроўнікаў і вогнішча маладых правадніц выехалі на свае маршруты па Беларусі. Разам яны праехалі больш за 4 тысячы кіламетраў, наведаўшы ўсе дыяцэзіі Беларусі.

Падчас свайго шляху кап’ё «Ваўчыца», між іншым, перадало агонь жодзінскай зграі «Ваўчанят», а кап’ё «Арол» — полацкім коп’ям «Рысь» і «Ластаўка».

У нядзелю Бэтлеемскі агонь скаўты даставілі ў парафіі мінскіх дэканатаў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа