Пошук

06.12.2023 14:07   Паводле: Instagram / miastechka_maryi / Catholic.by

З 1 па 3 снежня ў кляштары францішканаў пры касцёле святога Міхала Арханёла ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбыліся адвэнтавыя рэкалекцыі для студэнтаў і дарослых.

Сёлета традыцыйныя сустрэча напачатку літургічнага года прайшла пад назвай «Не бойся».

Пад кіраўніцтвам айца Віктара Мялешкі OFMConv і з дапамогай сястры Назарыі Міклаш CSFN ўдзельнікі разважалі над сваімі страхамі, іх прыродай, а таксама шляхамі пазбаўлення ад іх.

Не абыйшлося і без выпрабаванняў: падчас рэкалекцый моладзь папрасілі адмовіцца ад мабільных тэлефонаў, бо яны забіраюць шмат часу, а таксама могуць быць сродкам пазбягання сваіх праблем.

Замест гэтага на рэкалекцыях была «пустыня» і Адарацыя — час, які ўдзельнікі духоўных практыкаванняў маглі прысвяць сваім думкам і Богу.

Рэкалекцыі былі плённымі, але духоўна цяжкімі. Каб падняць настрой, напрыканцы сустрэчы ўдзельнкаў чакаў вясёлы вечер. 

«Хочацца нагадаць, што за сваё духоўнае развіцце мы павінны змагацца кожны дзень. Верым, што падчас Адвэнту ў вас усё атрымаецца», — пажадалі ўдзельнікам рэкалекцый арганізатары.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця