Пошук

04.12.2023 15:30   Тэкст: кс. Аляксандр Фядотаў SCJ / Фота: з архіву супольнасці сэрцанаў / Catholic.by

30 лістапада ў законнай капліцы гродзенскай сэрцанскай супольнасці ўрачыста распачаў паслугу новы кіраўнік беларускага дыстрыкта святароў Кангрэгацыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса — ксёндз Аляксандр Фядотаў SCJ. 

Падчас урачыстай Літургіі, згодна з рытуалам, ксёндз Аляксандр Фядотаў SCJ у прысутнасці братоў у манаскім жыцці вызнаў веру і прыняў на сябе кіраўнічыя абавязкі. Разам з ім да паслугі прыступіла і новыя рада дыстрыкта (тэрытарыяльная адзінка — ред.) — ксёндз Чэслаў Куцмеж SCJ і ксёндз Вадзім Прасяной SCJ.

Падчас супольнай Эўхарыстыі ксёндз Чэслаў Куцмеж SCJ нагадаў братам пра місію, да выканання якой заклікаў сваіх духоўных сыноў ксёндз Ян Леон Дэон (1843–-1925), заснавальнік Кангрэгацыі Святароў Найсвяцейшага Сэрца Езуса (сэрцане — рэд.): быць для свету прарокамі Божай любові і слугамі паяднання.

Падкрэсліваючы неабходнасць адвагі на шляху сэрцанскага паклікання, ксёндз Чэслаў пажадаў новаму кіраўніку і ўсім прысутным братам адданасці ў штодзённым выкананні законных (манаскіх) і душпастырскіх абавязкаў, каб свет праз паслугу святароў мог пазнаць у іх непахісную любоў Бога да чалавека.

Ксёндз Аляксандр Фядотаў нарадзіўся 23 лютага 1987 года ў Шаркаўшчыне (Віцебская дыяцэзія). Першыя манаскія абяцанні склаў напрыканцы гадавога навіцыята 20 верасня 2008 года ў Стапніцы (Польшча).

Пасля прыняцца святарскіх пасвячэнняў ксёндз Аляксандр выконваў душпастырскую паслугу ў сэрцанскіх парафіях Гродна (Парафія Божай Міласэрнасці) і Ляхавіч (Парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса).

На пасадзе кіраўніка беларускага дыстрыкта айцоў сэрцанаў ксяндза Аляксандр змяніў ксяндза Яна Этэля SCJ, які адказваў за супольнасць на працягу апошніх 6 гадоў.

Абноўлена 06.12.2023 12:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.