У шэрагу гродзенскіх парафій рэгулярна праходзіць малітва ў абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў.
Пра гэтую ініцыятыву паведамляе Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі.
На адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і святой Імшы вернікі моляцца аб вызваленні сэрцаў ад граху, за маці, якія ідуць на аборт, за медыкаў, аб пазбаўленні ад абыякавасці да праблем шматдзетных сем’яў, прыёмных дзяцей, насілля ў сям’і, аб дары захавання зачатых дзяцей, а таксама аб дары патомства для бяздзетных, неабходных дарах для духавенства і ўсіх, хто моліцца ў інтэнцыі абароны жыцця.
Малітва адбываецца ў наступных парафіях:
Першы аўторак месяца — катэдральная парафія святога Францішка Ксавэрыя
- 18.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 19.00 — святая Імша
Першая серада месяца — парафія Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл)
- 18.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 19.00 — святая Імша
Першая субота месяца — парафія Божай Міласэрнасці (Вішнявец)
- 18.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 19.00 — святая Імша з благаслаўленнем маці, якія чакаюць патомства, і тых, хто жадае стаць маці. Пасля Імшы — сустрэча ўдзельнікаў групы ў абарону жыцця.
Другая субота месяца — парафія Святога Духа (Альшанка)
- 18.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 19.00 — святая Імша
Трэці чацвер месяца — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці (Аўгустовак)
- 18.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 19.00 — святая Імша
Да ўдзелу ў малітве запрашаюць усіх ахвотных.