![](/3/images/news/2023/11/2023-11-17-Berezino-20231116-002.jpg)
16 лістапада ў горадзе Беразіно (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Барысаўскі дэканат), ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай), у парафіі, названай ў Яе гонар, адбыўся адпуст.
У асаблівы для бярэзінскіх вернікаў дзень разам з імі памаліўся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Два гады таму, калі новы касцёл яшчэ будаваўся, іерарх наведаў невялікую мясцовую капліцу.
Сёлета ў прыгожай святыні, пры вялікай колькасці вернікаў, святую Імшу разам з арцыбіскупам цэлебравалі яго асабісты сакратар ксёндз канонік Юрый Ясевіч, ксёндз канонік Аляксей Раманчук, дэкан Барысаўскі, і пробашч бярэзінскай парафіі Андрэй Фёдараў.
![](/3/images/news/2023/11/2023-11-17-Berezino-20231116-004.jpg)
У прамоўленай гамііліі арцыбіскуп звярнуў увагу на неабходнасць малітвы да Маці Божай, галоўнай Заступніцы людзей перад Богам.
Іерарх згадаў, што Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна прысутнічае з кожным, хто звяртаецца да Яе, і нават аб’яўляецца вернікам, як, напрыклад, у Фаціме, Люрдзе ці Будславе.
Напрыканцы Літургіі ксёндз Андрэй падзякаваў арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму за прыезд і паведаміў, што новапабудаваная святыня будзе пасвячана з надыходам вясны наступнага года.
![](/3/images/previews/news/2023/11/s-2023-11-17-Berezino-20231116-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/s-2023-11-17-Berezino-20231116-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/s-2023-11-17-Berezino-20231116-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/s-2023-11-17-Berezino-20231116-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/s-2023-11-17-Berezino-20231116-005-cb.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/2023-11-17-Berezino-20231116-001.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/2023-11-17-Berezino-20231116-002.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/2023-11-17-Berezino-20231116-003.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/2023-11-17-Berezino-20231116-004.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/2023-11-17-Berezino-20231116-005.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)