Пошук

11.11.2023 22:55   Catholic.by

Рэлігійная каталіцкая місія Таварыства Святога Францішка Сальскага ў Беларусі (Салезіяне ксяндза Боско) са смуткам паведамляе, што 11 лістапада на 87-м годзе жыцця адышоў у вечнасць святой памяці ксёндз канонік Здзіслаў Вэдэр, салезіянін.

У чэрвені мінулага года найстарэйшы салезіянін у нашай краіне адзначыў 60-ю гадавіну святарства і 70-годдзе манаскага жыцця.

Спачылы святар прысвяціў значную частку свайго жыцця служэнню ў Беларусі, асабліва ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія), дзе ён выконваў абавязкі настаяцеля манаскай супольнасці і пробашча парафіі, а ў апошні час — вікарыя парафіі. Падчас свайго служэння ў Беларусі ён два гады выконваў функцыю духоўнага айца ў вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

  • 13 лістапада ў панядзелак у смаргонскай парафіі святога Міхала Арханёла, дзе доўгія гады служыў спачылы ксёндз канонік Здзіслаў Вэдэр SDB, адбудзецца жалобная святая Імша. Цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска­-Магілёўскі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB прамовіць казанне.
    • 17.00 – Ружанец за душу памерлага
    • 17.30 – Нешпары за памерлага
    • 18.00 – святая Імша ў інтэнцыі памерлага ксяндза Здзіслава
  • Святая Імша за спачылага ксяндза Здзіслава Вэдэра SDB адбудзецца таксама ў панядзелак 13 лістапада а 19-й гадзіне ў Мінску, у касцёле святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы. Цэлебрацыю разам з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыем Касабуцкім, ўзначаліць арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.
  • Пахаванне адбудзецца ў сераду 15 лістапада ў Лодзі (Польша). Удзел прыме біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, які прамовіць пахавальнае казанне.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 13.11.2023 09:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.