Пошук

29.09.2023 17:16   Тэкст: Анастасія Кухальская / Фота: Ніна Бабіч, Лена Ялашэўская / Catholic.by

28 верасня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбылося благаслаўленне студэнтаў на новы навучальны год. 

Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў ксёндз Уладзімір Марушэўскі.

У цудоўнай атмасферы супольнай малітвы каталіцкая моладзь узнесла хвалу Пану Богу, а таксама прынесла дары: вінаград, заліковыя кніжкі, падарункі для першакурснікаў, хлеб і алей.

У гаміліі адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэхіі ксёндз Андрэй Бурак звярнуў увагу на важнасць і неабходнасць таго, каб моладзь брала ўдзел у жыцці Касцёла і не баялася праяўляць ініцыятыву:

«Сення мы сабраліся не толькі благаславіць залікоўкі і памаліцца, але прывітаць і сустрэць усіх тых, хто шукае супольнасць, хто толькі прыехаў у Мінск з іншых гарадоў і мясцін, каб будаваць разам месца, у якім можам узрастаць і дзяліцца радасцю адно з адным»,

— сказаў святар.

Напрыканцы Літургіі адбылося благаслаўленне заліковак, а таксама індывідуальнае благаслаўленне на навучальны год.

Сустрэча моладзі працягнулася ў дольным касцёле, дзе удзельнікаў чакала цікавая забаўляльная праграма з віктарынай, гульнямі, танцамі і конкурсамі. Першакурснікі маглі пазнаёміцца з прадстаўнікамі розных супольнасцяў Мінска і знайсці для сябе тую, якая бліжэй да сэрца. У гэтым годзе 29 маладых людзей атрымалі запрашэнне на сустрэчы, дзе яны змогуць трапіць у атачэнне вернікаў і знайсці сабе сяброў сярод іх.

Дэвіз сустрэчы: «Прыйдзіце да Мяне, усе».

Мерапрыемства скончылася малітвай, смачнай гарбатай з печывам і вясёлымі танцамі.

 

Абноўлена 30.09.2023 14:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.