Пошук

22.09.2023 12:34   Catholic.by

20 верасня ў межах праекту «Дыялог культур і рэлігій» студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі касцёл Маці Божай Будслаўскай у Мінску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Гутарку са студэнтамі вядучай беларускай ВНУ правёў пробашч парафіі ксёндз канонік Францішак Рудзь.

Святар расказаў моладзі пра гісторыю Каталіцкага Касцёла на тэрыторыі Беларусі, пазнаёміў са шматвяковымі традыцыямі талерантнасці, добрасуседства і адзінства паміж рознымі канфесіямі на беларускіх землях.

Студэнты даведаліся пра традыцыі напісання ікон і алтарных карцін, пазнаёміліся з гісторыяй фарміравання Марыйнага санктуарыя ў Будславе і значнасцю фэсту ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай, які быў унесены ў рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Абноўлена 23.09.2023 07:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.