9 верасня брат Дзмітрый Крывенка з Беларусі даў першыя манаскія абяцанні ў Ордэне Братоў Меншых Канвентуальных (францішканаў).
Урачыстасць першых манаскіх абяцанняў адбывалася ў санктуарыі святой Ганны ў Смардзэвіцах (Польшча), дзе ўжо больш за некалькі дзесяцігоддзяў знаходзіцца навіцыят гэтага францішканскага ордэна.
Сёлета ў Правінцыі Маці Божай Беззаганнай першыя манаскія шлюбы прынеслі пяць братоў, адзін з якіх брат Дзмітрый з Бабруйска.
Разам з братамі з Правінцыі святога Максімільяна браты працягнуць манаскую фармацыю ў францішканскай семінарыі ў Лодзі-Лагеўніках (Польшча).