Пошук

11.09.2023 15:47   Тэкст і фота: Ала Шапялевіч / Catholic.by

У суботу 9 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі (Пінская дыяцэзія) адзначылі адпустовую ўрачыстасць.

На сёлетнюю ўрачыстасць сабраліся шматлікія парафіяне, святары і кансэкраваныя асобы, якія нясуць служэнне на Гомельшчыне. Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў ксёндз Юрый Варанко, былы пробашч парафіі, які сёння з’яўляецца душпастырам каталіцкай супольнасці ў Мазыры. Запрошаны новапрэзбітэр айцец Сяргей Калюта з манаскага ордэна святога Паўла, першага пустэльніка, прамовіў святочную гамілію.

Пасля заканчэння святой Імшы адбылася Эўхарыстычная працэсія вакол касцёла. Вернікі прасілі Божага благаслаўлення ў жыцці праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі.

Ужо склалася традыцыя працягваць святкаванне ўвечары каля касцёла, каб разам услаўляць Бога песнямі і танцамі.

Гомельскі касцёл вядомы фрэскавымі роспісамі на тэму Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, выкананымі італьянскімі майстрамі Фабіё Нонэсам і яго сына Ісмаэлем. Фрэскі, які прадстаўляюць прыйсце ў свет Багародзіцы, упрыгожваюць алтарную частку касцёла — першай каталіцкай святыні, пабудаванай у Гомелі пасля часоў атэістычнага пераследу.

Абноўлена 11.09.2023 16:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа