![](/3/images/news/2023/09/2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-005.jpg)
7 верасня, у першы чацвер месяца, у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску Мітрапаліт Мінска-Мапгілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы, падчас якой разам з вернікамі маліўся аб пакліканнях да Божай службы.
У супольнай малітве ўдзельнічала моладзь сталічнай катэдральнай парафіі.
Звяртаючыся да прысутных, арцыпастыр перадусім адзначыў, што справа пакліканняў заўсёды знаходзіцца ў цэнтры ўвагі Касцёла.
Пры гэтым іерарх заўважыў, што цяпер малітва ў гэтай інтэнцыі асабліва актуальная.
![](/3/images/news/2023/09/16265/2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-010.jpg)
Па словах арцыбіскупа, малітвай аб пакліканнях сеецца слова, як азімыя, каб яно прынесла плён пасля зімы, якую цяпер перажывае мясцовы Касцёл: сёлета з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ніхто не пайшоў у семінарыю.
«Будзем жа маліцца, згодна з загадам Хрыста з Евангелля: „закіньце яшчэ раз сеткі“.
Тады, калі нам здаецца, што няма адважных да службы Божай, Езус кажа: „Маліцеся і не пераставайце“, „Прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё“. Бог задбае, паклапоціцца пра пакліканні. Як Пётр, які даверыўся Езусу: хоць „мы ўжо лавілі і нічога не злавілі“, аднак зноў закінем сеткі паводле слова Хрыста», — заахвоціў арцыбіскуп Станеўскі да малітвы.
![](/3/images/news/2023/09/16265/2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-011.jpg)
Арцыпастыр падкрэсліў, што маліцца аб пакліканнях павінны і святары, і ўсе вернікі, а асабліва моладзь.
«Просім Хрыста, каб прайшоў і па нашым беразе; каб моцай свайго слова паклікаў за сабою тых, хто будзе працягваць Яго місію ў Касцёле на Беларусі», — сказаў на заканчэнне арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
![](/3/images/previews/news/2023/09/16265/s-2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/16265/s-2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/16265/s-2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/16265/s-2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/16265/s-2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/16265/s-2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/16265/s-2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/16265/s-2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/16265/s-2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/16265/s-2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/16265/s-2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/16265/s-2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-012-cb.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/16265/2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-001.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/16265/2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-002.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/16265/2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-003.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/16265/2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-004.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/16265/2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-005.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/16265/2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-006.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/16265/2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-007.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/16265/2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-008.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/16265/2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-009.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/16265/2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-010.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/16265/2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-011.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/16265/2023-09-09-Mal_a_paklikani20230907-012.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)