Пошук

18.08.2023 08:08   Catholic.by

Пешая пілігрымка з Магілёва ў Бялынічы, якая вырушыць ужо шосты раз, будзе працягвацца два дні — 9 і 10 верасня.

Бялынічы — месца, якое славіцца цудадзейным абразом Мацi Божай.

Гэты абраз быў другім пасля абраза Маці Божай Жыровіцкай на тэрыторыі сучаснай Беларусі, ушанаваны папскімі каронамі. Каранацыя адбылася ў 1761 годзе.

У гады змагання з рэлігіяй абраз захоўваўся ў Магiлёўскiм абласным краязнаўчым музеі, адкуль знiк у гады Другой сусветнай вайны, і да сёння яго месцазнаходжанне невядома.

Праграма пілігрымкі

  • 9 верасня, субота
    • 9.00 — урачыстая святая Імша ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава (Магілёў, вул. Камсамольская, 4)
    • 10.00 — благаслаўленне на пачатак пілігрымкі і выхад пілігрымаў ад магілёўскай катэдры
    • 14.00 — абед для пілігрымаў
    • 18.00 — прыпынак у вёсцы Вішаў (вячэра, малітоўны вечар)
  • 10 верасня, нядзеля
    • 6.30 — сняданак
    • 7.00 — выхад з вёскі Вішаў
    • 11.30 — прыпынак на абед
    • 14.30 — сустрэча пілігрымаў каля капліцы Маці Божай Бялыніцкай (г. Бялынічы, вул. Калініна, 37)
    • 15.00 — урачыстая святая Імша (цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)

З сабой неабходна мець спальнік і карымат (турыстычна дыванок).

Плакат з праграмай пілігрымкі для друку ТУТ>>>

Для пешых пілігрымаў будзе арганізаваны даезд 10 верасня з Бялынічаў у Магілёў. Выезд аўтобусам у 18.00 ад капліцы Маці Божай Бялыніцкай.

 

Абноўлена 18.08.2023 10:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.