Рэкалекцыі «Зазірні ў люстэрка сваёй душы» прайшлі з 9 па 11 чэрвеня ў кляштары Сясцёр францішканак Сям’і Марыі ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія).
Як паведамлляецца на саййце Catholicnews.by, на духоўныя практыкаванні сабралася моладзь не толькі з мясцовй парафіі, але і з Дзеркаўшчыны, Оршы, Полацка. Праводзіў рэкалекцыі ксёндз Ілля Саўчанка MIC.
«Распачаць летні адпачынак пасля экзаменаў разам, з малітвай і праслаўленнем Пана — маё лепшае рашэнне,» — прызналася адна з удзельніц рэкалекцый. І з гэтымі словамі нельга не згадзіцца, бо варта трываць у Хрысце заўжды, нават падчас «шэрых будняў».
Першы дзень рэкалекцый пасля знаёмства, супольнай малітвы скончыўся Адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту.
На другі дзень для ўдзельнікаў рэкалекцый была арганізавана экскурсія ў касцёл Святой Тройцы і праваслаўны сабор Раства Прасвятой Багародзіцы. Пасля адбыўся вясёлы вечар з танцамі, гульнямі для моладзі. А напрыканцы ўсе разам сабраліся ў капліцы на малітву праслаўлення.
Падчас казанняў і канферэнцый рэкалекцыяніст выказаў шмат трапных думак, якія дазволяць моладзі правесці лета з карысцю для душы. Святар падкрэсліў, што асноўнымі «слупамі» духоўнага жыцця кожнага з нас павінны быць наступныя: Біблія, Малітва, Эўхарыстыя і Супольнасць.
«Ніколі, нават у самыя цяжкія хвіліны свайго жыцця не забывайся, што Бог цябе любіць. І ён добры,» — нагадаіў падчас адной з канферэнцый святар.
Тры дні прамінулі» так хутка, што не хацелася развітвацца і вяртацца ў звычайны рытм жыцця. Удзельнікі рэкалекцый шчыра ўдзячны ксяндзу Іллі і сёстрам францішканкам за гэты плённы час, праведзены ў Глыбокім.