Пошук

02.06.2023 22:55   Мінска-Магілёўская Мітрапалітальная курыя / Catholic.by
Фота Алены Бобр

3 чэрвеня, у першую суботу месяца, ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца заключная малітоўная сустрэча ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

Паводле зацверджанага плана Вялікай навэнны, якая праводзіцца па ініцыятывае Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, у заключны, дзявяты яе дзень у Будславе збяруцца дзеці, якія сёлета ўпершыню прыступяць да споведзі і прымуць сваю першую святую Камунію, а таксама іх бацькі.

На YouTube-канале Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай будзе весціся прамая трансляцыя заключнага дня Вялікай навэнны.

Праграма малітоўнай сустрэчы

  • 10.30 – прыезд удзельнікаў
  • 11.00 – прывітальнае слова арцыбіскупа Станеўскага
  • 11.15 – тэатральная пастаноўка
  • 12.00 – св. Імша; цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп Станеўскі
  • 14.00 – абед для ўдзельнікаў
  • 15.00 – святочная праграма для дзяцей
  • 16.30 – слова арцыбіскупа Станеўскага
  • 17.00 – ад’езд

 

Абноўлена 02.06.2023 23:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.