Падаем кароткі агляд новага нумара (№ 9 (607) 2023) газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця», які можна набыць з 23 красавіка.
Святары на службе ў Гродзенскай дыяцэзіі. Матэрыял знаёміць з тым, наколькі сёння ў дыяцэзіі задаволена патрэба ў духавенстве. Спецыяльны агляд быў падрыхтаваны на аснове афіцыйных дадзеных Касцёла на Гродзеншчыне.
Пастыр ці найміт? Пра святарскі аўтарытэт ідзе гаворка з фарматарам новапрэзбітэраў. Пра тое, як святары імкнуцца быць «добрымі пастырамі» і ў якія моманты ім патрэбна асаблівая падтрымка, чытачы даведаюцца з размовы з ксяндзом канонікам Паўлам Салабудам.
Беларускі след у гісторыі абраза Езуса Міласэрнага. У артыкуле распавядаецца пра тое, як вядомы на ўвесь свет арыгінал віленскага абраза, намаляванага са словаў святой Фаўстыны Кавальскай, апынуўся ў Новай Рудзе.
Пра гэта і не толькі — у новым нумары газеты «Слова Жыцця», які, пачынаючы з мінулай нядзелі, можна набыць у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).