Аляксандр Лукашэнка даслаў святочнае віншаванне з нагоды свята Нараджэння Пана Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму.
Ваша Эксцэленцыя!
Ад усёй душы віншую Вас з Раством Хрыстовым і надыходзячым 2023 годам.
Свята Божага Нараджэння для ўсіх хрысціян з’яўляецца найвялікшай урачыстасцю веры і сведчыць пра тое, што толькі любоў, дапамога і міласэрнасць выратуюць свет. На Беларусі атмасфера цудоўных і радасных калядных дзён – невычэрпная крыніца сапраўднай духоўнасці, узмоцненай справамі дабрачыннасці і шчырай малітвы.
Упэўнены, Ваша мудрае пастырскае слова і далей будзе абуджаць у сэрцах самыя лепшыя пачуцці, аб’ядноўваць людзей, спрыяць міру і згодзе на нашай зямлі.
Жадаю Вам, Ваша Эксцэленцыя, моцнага здароўя, святочнага настрою, поспехаў у служэнні на карысць Айчыны і Касцёла.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка