Пошук

10.11.2022 10:53   Кс. Юрый Санько / Catholic.by

9 лістапада ў архікатэры Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбылася малітва за спачылае духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Такія малітвы ў лістападзе ўжо сталі добрай традыцыяй.

На пачатку святой Імшы былі прачытаныя імены біскупаў і святароў, якія служылі ў гістарычных Мінскай і Магілёўскай дыяцэзіях; узгадалі таксама прадстаўнікоў духавенства, якія адыйшлі ў вечнасць у ХХ і ХІ стагодзях.

Цэлебрацыю ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Разам з ім маліліся арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, асабісты сакратар арцыбіскупа Станеўскага ксёндз Юрый Ясевіч, ксяндзы канонікі Мінскага катэдральнага капітулу, а таксама вернікі.

У прамоўленай гаміліі арцыбіскуп Станеўскі звярнуў увагу на важнасць малітвы за памерлых, у тым ліку за спачылае духавенства, якое праз стагодзі дапамагала ўзрастаць і захоўваць веру, перадаваць яе нашчадкам.

Іерарх узгадаў пра біскупаў і святараў, якія залічаныя да ліку святых і благаслаўленых, заахвочваючы да малітвы праз іх заступніцтва.

Абноўлена 10.11.2022 13:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця