Пошук

02.11.2022 17:41   Фота: Ірэна Ахрамовіч / Catholic.by

Увечары 1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх святых, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску.

У гэты дзень Касцёл адначасова ўшаноўвае ўсіх святых — як вядомых, так і тых, значна больш шматлікіх, якія Касцёлам не былі абвешчаны святымі, але дасягнулі хвалы збаўленых у Божым Валадарстве. Арцыпастыр заахвоціў вернікаў наследаваць прыклад святых у штодзённым жыцці, каб самім дасягнуць святасці.

Пасля Імшы ў галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылося набажэнства за памерлых.

На чале з арцыбіскупам Станеўскім прысутныя вернікі ўзнеслі малітвы за спачылых, як гэта звычайна адбываецца на могілках ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў, што адзначаецца ў Касцёле 2 лістапада.

Падчас пяці прыпынкаў яны маліліся, у прыватнасці, за спачылае духавенства, за ахвяраў войнаў і ўсіх палеглых, за памерлых бацькоў, дабрадзеяў і выхаваўцаў.

 

Абноўлена 03.11.2022 10:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа