![](/3/images/news/2022/10/15165/2022-10-30-magileu-007.jpg)
У нядзелю 30 кастрычніка ў парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB здзейсніў урачыстае ўнясенне рэліквій айцоў францішканаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны.
Айцец Ахілес Пухала і айцец Герман Стэмпень у ліпені 1943 года сваёю ахвяраю выратавалі каля 300 парафіянаў, асуджаных на смерць карнікамі, але самі былі закатаваныя.
Яны прынялі мучаніцкую смерць у Баравікоўшчыне, што каля Івянца. Айцец Герман меў 33 гады, а айцец Ахілес — 32.
У 1999 годзе разам з іншымі мучанікамі Другой сусветнай вайны яны былі далучаныя да ліку благаслаўлёных Каталіцкага Касцёла.
![](/3/images/news/2022/10/15165/2022-10-30-magileu-003.jpg)
У старым рэлікварыі, часткова пашкоджаным у пажары, была змешчана капсула з маленькімі часцінкамі костак чарапоў мучанікаў.
Вернікі магілёўскай парафіі, служэнне ў якой нясуць айцы дамінікане, праз заступніцтва мучанікаў, што працавалі і аддалі жыццё за сваіх парафіянаў на тэрыторыі Беларусі, будуць маліцца аб вернасці і руплівасці для святароў і аб новых святарскіх і манаскіх пакліканнях.
Адбылося таксама благаслаўленне новай фігуры святога Міхала Арханёла, галоўнага апекуна Касцёла ў Беларусі.
![](/3/images/news/2022/10/15165/2022-10-30-magileu-006.jpg)
Падчас святой Імшы біскуп Яшэўскі прамовіў гамілію, у якой, грунтуючыся на евангелскім урыўку пра сустрэчу Езуса з мытнікам Закхеем, звярнуў увагу на неабходнасць навяртання сэрца. «Грэшнік Закхей, ідучы за прагненнем свайго сэрца, атрымаў вялікую ласку сустрэчы з Езусам, які ўвайшоў не толькі ў ягоны дом, але перш за ўсё ў яго душу, выклікаўшы радыкальную перамену ў яго жыцці», — зазначыў іерарх.
Пасля святой Імшы біскуп благаславіў рэплікі чатырох сярэднявечных гульняў, выкананыя паводле старадаўніх узораў цесляром з ваколіц Навагрудка.
Душпастыры магілёўскай парфіі святога Казіміра і святой Ядзвігі і іх вернікі спадзяюцца, што гэтыя гульні будуць служыць не толькі дзецям і падлеткам, ствараючы супольнасць і здаровае спаборніцтва паміж імі, але і створаць моманты радасці для дарослых.
![](/3/images/previews/news/2022/10/15165/s-2022-10-30-magileu-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/15165/s-2022-10-30-magileu-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/15165/s-2022-10-30-magileu-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/15165/s-2022-10-30-magileu-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/15165/s-2022-10-30-magileu-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/15165/s-2022-10-30-magileu-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/15165/s-2022-10-30-magileu-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/15165/s-2022-10-30-magileu-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/15165/s-2022-10-30-magileu-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/15165/s-2022-10-30-magileu-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/15165/s-2022-10-30-magileu-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/15165/s-2022-10-30-magileu-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/10/15165/s-2022-10-30-magileu-013-cb.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/15165/2022-10-30-magileu-001.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/15165/2022-10-30-magileu-002.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/15165/2022-10-30-magileu-003.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/15165/2022-10-30-magileu-004.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/15165/2022-10-30-magileu-005.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/15165/2022-10-30-magileu-006.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/15165/2022-10-30-magileu-007.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/15165/2022-10-30-magileu-008.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/15165/2022-10-30-magileu-009.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/15165/2022-10-30-magileu-010.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/15165/2022-10-30-magileu-011.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/15165/2022-10-30-magileu-012.jpg)
![](/3/images/news/2022/10/15165/2022-10-30-magileu-013.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)