Пошук

27.10.2022 13:59   Catholic.by

22 кастрычніка, у дзень літургічнага ўспаміну святога Яна Паўла ІІ, у смаргонскай парафіі, якая носіць яго тытул, адзначылі адпустовую ўрачыстасць і першую кругую гадавіну — 10-годдзе з часу заснавання гэтай парафяільнай супольнасці.

Як паведамлеяцца на старонцы парафіі ў сацыяльлнай сетцы Вк, узначаліў адпустовую цэлебрацыю новапрэзбітэр Міхаіл Радзевіч, салезіянін, які напрыканцы святой Імшы ўдзяліў прымцыйнае благаслаўленне ўсім прысутным вернікам.

Пасля Эўхарыстыі святкаванне працгнулася. Можна было падсілкавацца парафіяльнай кашай, выпіць кавы ці гарбаты ў коле дружнай парафіяльнай сям’і.

Адбылася і традыцыйная латарэя, дзе галоўнымі прызамі сталі ровар, які выйграў міністрант Шостка Святаслаў, і электрасамакат, які выйграла сям’я Пятровых. Але ніхто не пайшоў дадому без выйгрышу. Ахвяраванні за латарэю прызначаны на будаўніцтва парафяільнай святыні.

За месяц да ўрачыстасці ў парафіі быў абвешчаны сямейны конкурс на лепшы макет будучага касцёла. Былі пададзены чарцяжы і фота, паводле якіх неабходна было «збудаваць» свой касцёл.

Умовамі выканання былі найбольшае падабенства да арыгіналу, акуратнасць і майстэрства.

Няпросты выбар стаяў перад аўтарытэтным журы: галоўным архітэктарам касцёла Аляксеям Яроменкам, выкладчыцай кафедры архітэктуры БНТУ Юліяй Шэстак і прарабам, кіраўніком будовы касцёла Яўгенам Каспяровічам. Усяго на конкурс было прадстаўлена шаснаццаць макетаў. Паводле рашэння журы, першае месца заняў макет сям’і Аксеніных. Яны атрымалі галоўны прыз — пілігрымка «Па слядах святога Яна Паўла ІІ».

Акрамя таго, на свяце было арганізавана галасаванне сярод прысутных. У выкніку прыз сімпатый гледачоў — электрасамакат — атрымала сям’я Мацкойць, а кожны ўдзельнік конкурсу таксама атрымаў памятныя падарункі.

 

Абноўлена 27.10.2022 16:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа