Прапануем вашай увазе анонс новага нумару газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова Жыцця» № 18 (593), які выйдзе 9 кастрычніка.
З кастрычніцкага нумара газеты Гродзенскай дыяцэзіі чытачы змогуць даведацца пра тое, чаму Ружанец лічыцца неверагоднай малітвай.
«Прыйшоў да веры ў 50 гадоў, а ў 71 стаў святаром». Незвычайная гісторыя пенсіянера з Гомеля, які пайшоў вучыцца ў семінарыю.
«Чаму мы сварымся?» Псіхолаг ксёндз канонік Павел Салабуда распавядае пра тое, як дасягнуць кампрамісу ў складаных сітуацыях.
Пра гэта і не толькі — у новым нумары «Слова Жыцця».
Газету можна набыць у касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (Кунцаўшчына).