6 жніўня, у свята Перамянення Пана, у Чэнстахове (Польшча) адбылася ўрачыстасць першых манаскіх абяцанняў у Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанак).
Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, свае першыя абяцанні чыстасці, убоства і паслухмянасці далі дзве сястры, адна з якіх паходзіць з Беларусі, з парафіі Маці Божай Тройчы Дзівоснай у Мастах (Гродзенская дыяцэзія).
На ўрачыстасці сабраліся сёстры назарэтанкі з Беларусі на чале з настаяцельніцай Беларускай правінцыі гэтай манаскай супольнасці сястрой Філатэяй Ціхановіч CSFN, сёстры з Польшчы, духавенства, родныя і знаёмыя ўчарашніх навіцыятак.
Прысутнічала таксама генеральная настаяцельніца кангрэгацыі сястра Анжэла Мары Мадзэо CSFN.
Узначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыі, падчас якой адбыліся першыя манаскія абяцанні, дапаможны біскуп Чэнстахоўскай архідыяцэзіі Анджэй Пшыбыльскі.