У нядзелю 3 ліпеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.
У Дзень Рэспублікі, які на дзяржаўным узроўні адзначаецца як свята незалежнасці, арцыпастыр разам з прысутнымі вернікамі сталічнай катэдральнай парафіі маліўся за Беларусь.
Падчас Імшы іерарх працытаваў словы папулярнай касцёльнай песні: «Малюся за цябе, Беларусь, за тваіх дачок і сыноў, каб была паміж намі любоў…»