![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-025.jpg)
У суботу 18 чэрвеня уступіў на пасаду новапрызначаны рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў Беларусі ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB.
Уступленне на пасаду адбылося падчас урачыстай святой Імшы ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, дзе нясуць служэнне салезіяне ксяндза Боско.
Гэта была таксама нагода для падзякі за дзевяць гадоў служэння ў якасці рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства ў Беларусі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB.
Цэлебрацыю Эўхарыстыі ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, а гамілію прамовіў новапрызначаны дэлегат, які ў Божым слове разважаў над Евангеллем і пакліканнем.
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-018.jpg)
Пасля гаміліі найстарэйшы салезіянін у нашай краіне ксёндз Здзіслаў Вэдэр SDB зачытаў ліст аб прызначэнні ксяндза Паўла Шчарбіцкага на пасаду рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства на Беларусі, а ксёндз Павел, прымаючы пасаду, прамовіў Апостальскі сімвал веры.
Пасля гэтага ксёндз Здзіслаў і ксёндз Павел на алтары падпісалі адпаведныя дакумэнты.
На заканчэнне святой Імшы былі зачытаныя лісты да былога і новапрызначанага дэлегата ад інспектара салезіянскай інспекторыі святога Станіслава Косткі ў Варшаве ксяндза Тадэвуша Ярэцкага SDB, у якіх ён выказаў падзяку ксяндзу Віктару Гайдукевічу за руплівую і адданую працу ў якасці рэгіянальнага настаяцеля на працягу дзевяці гадоў, а таксама пажадаў ксяндзу Паўлу Шчарбіцкаму адвагі і Божага благаслаўленне на новым і адказным этапе рэалізацыі салезіянскага паклікання.
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-026.jpg)
Сваю падзяку ксяндзу Віктару выказалі сабраты салезіяне, якія параўналі яго з ледаколам, які ішоў першым і адважна вёў салезіянскае таварыства наперад, не зважаючы на шматлікія цяжкасці і перашкоды.
Словы падзякі былому дэлегату выказалі прадстаўнікі ўсіх галінаў салезіянскай сям’і: сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, суполка ADMA і моладзь.
Лейтматывам кожнай падзякі было тое, што на працягу апошніх дзевяці гадоў кожны адчуваў па-сапраўднаму айцоўскую апеку ксяндза Віктара, падтрымку і клопат аб салезіянскай справе на Беларусі.
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-033.jpg)
Біскуп Аляксандр Яшэўскі, у сваю чаргу, узгадаў, як яны разам з ксяндзом Віктарам дзевяць гадоў таму падчас перэгрынацыі рэліквій святога Яна Боско па Беларусі распачалі новую старонку гісторыі салезіянскага таварыства на нашых землях. Іерарх заўважыў, як шмат было хваляванняў і планаў, складаных рашэнняў, перспектываў развіцця. Біскуп адзначыў наступныя пункты, якія дасягнула салезіянскае таварыства ў нашай краіне падчас знаходжання ксяндза Віктара Гайдукевіча на пасадзе рэгіянальнага настаяцеля:
- аб’ядналіся ўсе салезіянскія супольнасці Беларусі, пачаўся працэс развіцця і станаўлення салезіянскай духоўнасці на нашых землях;
- салезіянская харызма стала вельмі заўважнай у беларускім Касцёле, дынамізм развіцця таварыства выклікаў увагу і захапленне;
- салезіяне сталі для многіх прыкладам адвагі ў працы і рэалізацыі пастаўленых мэтаў;
- было ўпарадкавана прававое дзеянне салезіянскіх структур на касцёльным і дзяржаўным узроўні;
- сфармаваўся адметны салезіянскі стыль працы з моладдзю;
- быў створаны офіс развіцця дэлегатуры — свецкіх асоб, якія працуюць дзеля равіцця і пашырэння салезіянскай харызмы.
«Гледзячы на ўсе гэтыя пункты, хочацца сказаць ксяндзу Віктару толькі адно слова — дзякуй!» — падвёў вынік біскуп Яшэўскі.
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-012.jpg)
Звяртаючыся да ксяндза Паўла, іерарх адзначыў, што добра ведае новапрызначанага дэлегата, таму ўпэўнены, што салезіянскае таварыства на Беларусі ў надзейных руках, а таксама пажадаў святару адвагі і поспехаў на новай і адказанай пасадзе.
Напрыканцы ксёндз Віктар Гайдукевіч выказаў падзяку за добрыя словы і падкрэсліў, што ўсе яны адносяцца не да яго асабіста, а да кожнага сабрата і кожнага члена салезіянскай сям’і, бо на працягу апошніх дзевяці гадоў ён адчуваў неверагодную падтрымку і ўзрастаў разам з усімі, чэрпаў энергію і натхненне ад кожнага і дзякуючы гэтаму знаходзіў сілы рухацца далей.
Былы настаяцель запэўніў, што і надалей будзе рупліва працаваць дзеля дабра салезіянскага таварыства ў Беларусі.
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-018-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-020-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-021-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-022-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-023-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-024-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-025-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-026-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-027-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-028-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-029-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-030-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-031-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-032-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-033-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-034-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-035-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-036-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2022-05-17-delegatsdb-037-cb.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-001.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-002.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-003.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-004.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-005.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-006.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-007.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-008.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-009.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-010.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-011.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-012.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-013.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-014.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-015.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-016.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-018.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-019.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-020.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-021.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-022.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-023.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-024.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-025.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-026.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-027.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-028.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-029.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-030.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-031.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-032.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-033.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-034.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-035.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-036.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2022-05-17-delegatsdb-037.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)