Пошук

17.06.2022 22:44   Фота: Кс. Юрый Ясевіч / Catholic.by

У пятніцу 17 чэрвеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ў гадавіну свайго прэзбітэрскага пасвячэння наведаў Нацыянальны санктуарый у Будславе.

У прыватным парадку іерарх цэлебраваў святую Імшу перад цудадзейным абразом Маці Божай Будслаўскай, дзякуючы за  27 гадоў свайго святарскага жыцця і просячы заступніцтва Багародзіцы на далейшым шляху пастырскага служэння.

У Будславе арцыпастыр таксама пазнаёміўся з ходам рэстаўрацыйных прац у касцёле пасля мінулагодняга пажару і абмеркаваў з пробашчам мясцовай парафіі ксяндзом Дзмітрыем Дубовікам дэталі сёлетняга фэсту ў гонар Маці Божай Будслаўскай, які будзе адзначацца 1 і 2 ліпеня.

 

Абноўлена 17.06.2022 22:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.