Пошук

30.05.2022 13:42   Catholic.by

28 мая ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы, што на Глыбоччыне, прайшла дэканальная сустрэча дзяцей і моладзі на заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года.

У супольнай малітве падзякі з гэтай нагоды ўзялі ўдзел дзеці і моладзь з Канстанцінава (Глыбоцкі дэканат), Глыбокага, Дзеркаўшчыны, Карабоў і Гірстуноў.

Арганізатарамі сустрэчы на заканчэнне школьнага і катэхнтычнага года сталі парафія Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне і Caritas Віцебскай дыяцэзіі.

Сустрэча распачалася святой Імшой, на якой пробашч канстанцінаўскай парафіі ксёндз канонік Валерый Орсік заахвоціў дзяцей да падзякі за школьны год праз супольную малітву.

Святар падкрэсліў, што кожная праца над сабой, у тым ліку вучоба ў школе і наведванне заняткаў па рэлігіі, заключаецца ў імкненні да дасканаласці, якой з’яўляецца святасць. Пасля Імшы адбылася адмысловая сустрэча з аніматарамі, якія падрыхтавалі для дзяцей і моладзі цікавую праграму і пачастунак.

 

Абноўлена 30.05.2022 13:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.