Пошук

04.04.2022 12:12   Catholicnews.by

У сувязі з паляпшэннем эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі, пачынаючы з Пальмовай нядзелі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч адмяняе дзеянне дыспенсы ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелю і прадпісаныя ўрачыстасці.

Як нагадвае сайт Catholicnews.by, такая дыспенса для вернікаў Віцебскай дыяцэзіі дзейнічала з 17 кастрычніка 2020 года.

Такім чынам, усе вернікі Віцебскай дыяцэзіі абавязаны асабіста, а не анлайн, браць удзел у святой Імшы ў нядзелі і прадпісаныя ўрачыстасці.

Да канчатковага заканчэння пандэміі застаюцца ў сіле іншыя абмежаванні і рэкамендацыі, выдадзеныя кампетэнтнай уладай, якія датычацца захавання санітарных нормаў пры правядзенні набажэнстваў.

Біскуп Віцебскі на тэрыторыі Віцебскай дыцэзіі дазволіў наліваць асвячаную ваду ў посуд пры ўваходзе ў касцёл і іншых месцах, дзе яна налівалася для ўжывання вернікамі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.